У Мінску ў бальніцы, у якой лечаць пацыентаў з COVID-19, адключаць гарачую ваду

У Мінску ў бальніцы, у якой лечаць пацыентаў з COVID-19, адключаць гарачую ваду

З 1 чэрвеня ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду для прафілактыкі цепласетак. Планавае адключэнне з-за сітуацыі з каранавірусам перанеслі на пачатак лета з траўня. Напярэдадні быў апублікаваны графік. У ім ёсць і вуліца Убарэвіча, дзе ўжо ў першы дзень лета знікне гарачая вада. Адключэнне закране і 10-ю гарадскую клінічную бальніцу.

Прэс-служба Мінгарвыканкама ў Telegram супакойвае: "Без панікі. Установа абсталявана бойлерамі, якія дазволяць забяспечыць пацыентаў і персанал гарачай вадой". Чыноўнікі мяркуюць, што перыяд адключэння гарачай вады нікому не прынясе "сур'ёзных нязручнасцяў". Цікава, што галоўны лекар бальніцы Віктар Ісачкін сказаў TUT.by, што адключэння гарачай вады не будзе.

Вядома, што з пачатку красавіка 10-я бальніца працуе як інфекцыйная, аказвае дапамогу пацыентам з COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі