Вы тут

У Мінску пачалі адключаць гарачую ваду

Рэаліі XXI стагоддзя / БЕЛТА

Стаў вядомы графік адключэння гарачай вады ў Мінску. Адключэнні пачнуцца з пачатку чэрвеня. Раней іх планававалі на травень, але з-за сітуацыі з каранавірусам перанеслі. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэкамендавала мясцовым уладам перанесці яго ў жылых дамах на больш позні тэрмін. Якраз прагназаваўся пік захворвання на каранавірус і лічылася, што без гарачай вады выконваць меры гігіены будзе складана.

Графік апублікавала агенцтва "Мінск-навіны". Ніжэй адрасы, па якіх гарачая вада знікне з 1 чэрвеня. Графік на астатнія даты можна пабачыць тут.

minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.