У Мінску сям'я з дзевяці чалавек змагаецца супраць высялення з дома

Сям'я мінчукоў Васкабовічаў, якая складаецца з дзевяці чалавек (трое з іх малалетнія дзеці), звярнулася з просьбай абараніць яе правы да Аляксандра Лукашэнкі і праваабаронцаў з "Беларускага Хельсінкскага камітэту".  Як высветлілася, суд Маскоўскага раёна сталіцы сёлета спыніў права ўласнасці Васкабовічаў на індывідуальны двухпавярховы цагляны жылы дом агульным пляцам 308 кв. м па вуліцы 1-й Уманскай, прызначаны да зносу з-за будаўніцтвы лініі метро. Сям'і адмовілі ў выбары спосабу кампенсавання за дом, яе перасялілі ў дзве сацыяльныя кватэры ў мікрараёне Лошыца. Плошча новага жытла ўдвая меншая за плошчу ранейшага, паведамляе БелаПАН.

На думку Васкабовічаў, рашэнне суда парушае Канстытуцыю, Жыллёвы кодэкс, Кодэкс аб зямлі і шэраг іншых заканадаўчых актаў. Паводле слоў праваабаронцы Гары Паганяйла, БХК будзе падрыхтаваная касацыйная скарга на рашэнне суда. Аднак спадзяванняў на правасуддзе ў яго няма.

Гары Паганяйла:
"Спадзявацца на наша правасуддзе вельмі складана, і мы паспрабуем вырашаць праблему нейкімі іншымі спосабамі. У прыватнасці, можна стварыць і зарэгістраваць арганізацыю такіх вось, так скажам, пацярпелых грамадзян. Каб аб'яднаўшыся, яны маглі калектыўна адстойваць свае правы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі