У Мінску сутыкнуліся два легкавікі, ёсць моцна моцна пацярпелыя

У Мінску сутыкнуліся два легкавікі, ёсць моцна моцна пацярпелыя

Складаная аўтааварыя здарылася сёння ў абед у Мінску на скрыжаванні вуліц Шаранговіча і Якубоўскага. Як паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, на месца здарэння выклікалі выратавальнікаў, каб дастаць з пабітага аўто моцна параненага чалавека.

Сутыкнуліся легкавікі “Опель Астра” і “Мерседэс”. Пасажыр “Мерседэса” быў заціснуты ў салоне і яго дасталі адтуль пры дапамозе спецінструмента. Мужчыну перадалі медыкам са складанымі спалучанымі траўмамі.

Пацярпелі таксама кіроўцы абодвух транспартных сродкаў — у іх шматлікія пашкоджанні, у тым ліку пераломы, чэрапна-мазгавыя траўмы і удары. Іх даставілі ў лякарню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі