У Мінску судзяць "кандыдатаў пратэсту" Статкевіча ды іх паплечнікаў

У Мінску судзяць "кандыдатаў пратэсту" Статкевіча ды іх паплечнікаў

У Мінску 20 траўня праходзяць суды над незарэгістраванымі "кандыдатамі пратэсту" Мікалая Статкевіча ды іх паплечнікамі, піша праваабарончы сайт "Вясна". 

Праваабаронцам вядома пра васьмярых затрыманых. Гэта Сяргей Спарыш, Арцём Бабок, Анжаліка Жалезнякова, Тамара Патоцкая, Уладзімір Неўмяржыцкі, Юлія Лемехава, Дзмітрый Місюк, Вольга Краўчанка.

Як распавядала Еўрарадыё, іх затрымалі 19 траўня ў Вярхоўным судзе, куды кандыдаты прыехалі абскарджваць сваю нерэгістрацыю. Міліцыянты палічылі непавагай да суда майкі "кандыдатаў пратэсту". На вопратцы было напісанае слова "УБЫВАЙ" з дзвюма кропачкамі над літарай "Б".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі