У Мінску на некаторых маршрутах спыняліся тралейбусы і электробусы

У Мінску на некаторых маршрутах спыняліся тралейбусы і электробусы

Раніцай 9 кастрычніка ў Мінску на некаторых маршрутах спыняліся тралейбусы. Як інфармуе sb.by са спасылкай на "Мінсктранс", у 4:48 спыніўся рух тралейбусаў па вуліцах Гусоўскага, Харкаўскай, 3-га верасня, 4-ы тралейбусны парк. Называюцца маршруты № 4, 7, 9, 13, 14, 31, 44, 48, 54, 55, 57, 58 і 77. Прычынай спынення руху стала адсутнасць напружання на кантактнай сетцы. Аднавіць яго ўдалося толькі ў 5:47.

З 6:27 на дыспетчарскай станцыі "Малінаўка" быў парушаны графік руху электробусаў. Называюцца маршруты № 32с і № 103. Па тэхнічных прычынах яны рухаюцца са спазненнем да 30 хвілін.

Наступным праблемным участкам сённяшняй раніцы стала вуліца Казінца. З-за ДТЗ там каля 7-й гадзіны спыніўся рух тралейбусаў маршрутаў № 19 і № 27. Транспарт перанакіраваны на вуліцы Кіжаватава і Каржанеўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі