У Мінску рыхтуецца “фантастычнае шоў”

Сёння ўвечары ў цэнтры Мінску арганізатары святкавання з нагоды Дня незалежнасці абяцаюць наладзіць “фантастычнае шоў”.  Яно мусіць складацца з лазернага шоў, піратэхнічнага балету, вогненнай інсталяцыі і воднай феерыі, паведамляе тэлеканал НТВ.

Нагадаем, што вечарам 3 ліпеня каля стэлы “Мінск — горад герой” адбудзецца святочны гала-канцэрт “За незалежную Беларусь!”. Разам з беларускімі артыстамі выступяць і зоркі расійскай эстрады.

На час яго правядзення з 20.00 3 ліпеня да 01.00 4 ліпеня закрываецца рух транспарту на праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да вуліцы Цеміразева, на праспекце Пераможцаў ад вуліцы Арлоўскай да вуліцы Мельнікайтэ.

Грамадскі транспарт у сталіцы будзе працаваць да 2 гадзін ночы.

Дарэчы, ідэалагічнае ўпраўленне Адміністрацыі прэзідэнта прагназуе, што ў канцэрце возьмуць удзел каля 200 тысяч чалавек.

А ў 22.50 гледачы і артысты разам праспяваюць гімн Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі