У Мінску прызналі "істотныя страты для эканомікі" — Украіна не вяртае вагоны

У Мінску прызналі "істотныя страты для эканомікі" — Украіна не вяртае вагоны

У Мінску прызналі "істотныя страты для эканомікі" з-за затрыманых ва Украіне вагонаў. Упершыню беларускі бок назваў лічбы: 5 тысяч вагонаў "для ўсіх патрэб эканомікі". Толькі адно прадпрыемства ("Беларуськалій"?) страціла 2200 вагонаў. Таксама называецца лічба "17 тысяч вагонаў сумеснага з Расіяй рухомага складу". Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Дзмітрый Швайба сцвярджае, што вагоны з Беларусі пачалі ўтрымліваць ва Украіне яшчэ да пачатку вайны.

"Мы выдатна разумеем, што ў бліжэйшы час гэтыя вагоны нельга будзе забраць, — кажа Швайба. — ...Ды і ці магчыма іх забраць у прынцыпе, на сёння да канца незразумела". Паводле яго слоў, гэта істотны ўдар і па "лагістычных сістэмах", паколькі "ўзніклі вялізныя праблемы з кантэйнерамі... вагонамі". Праблему вырашаюць з дапамогай "крэдытных рэсурсаў у той жа Расіі і напаўнення вытворчых магутнасцяў прадпрыемстваў па выпуску вагонаў".

Пасля пачатку расійскай агрэсіі Украіна арыштавала маёмасць Беларусі і РФ на 1 мільярд долараў. РБ страціла тысячы вагонаў і цыстэрнаў, беларускае судна, грузавікі, сталь і калійныя ўгнаенні. Усё гэта могуць канфіскаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі