Украіна канфіскавала сталь і калійныя ўгнаенні з Беларусі — 102 вагоны

Украіна канфіскавала сталь і калійныя ўгнаенні з Беларусі — 102 вагоны

Украіна канфіскавала сталь і калійныя ўгнаенні з Беларусі — 102 вагоны (з іх — сто з калійнымі ўгнаеннямі), паведамляе Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны. Груз, які апынуўся на тэрыторыі Жытомірскай вобласці, выкарыстаюць "для дзяржаўных патрэб". 139 тон сталі накіроўваліся транзітам праз Украіну ў паўночную Афрыку, а 7 тысяч тон калійных ўгнаенняў — у азіяцкія краіны. Верагодна, груз апынуўся ва Украіне напярэдадні расійскай агрэсіі, таму да ўкраінскіх партоў ужо не трапіў.

Раней Украіна заявіла, што не верне Беларускай чыгунцы тысячы яе грузавых вагонаў, якія знаходзяцца на ўкраінскай тэрыторыі.

Украіна канфіскавала сталь і калійныя ўгнаенні з Беларусі — 102 вагоны
Канфіскаваны груз / dbr.gov.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі