У Мінску пройдзе развітанне з Аляксеем Каралём

У Мінску пройдзе развітанне з Аляксеем Каралём

У пятніцу, 25 верасня, у Мінску пройдзе развітанне з Аляксеем Каралём, галоўным рэдактарам недзяржаўнай газеты "Новы час". Ён памёр 12 верасня на 71-м годзе жыцця ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння. Кароль цягам года змагаўся з ракам лёгкіх. Яго прах пахаваюць сёння ў беларускай сталіцы на Паўночных могілках.

Развітанне з Аляксеем Каралём адбудзецца ў пятніцу з 14-й да 16-й гадзіны ў мінскім Палацы мастацтваў (вуліца Казлова, 3, станцыя метро "Плошча Перамогі").

Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі