У Мінску пройдзе першы ў Беларусі фестываль электратранспарту

У Мінску пройдзе першы ў Беларусі фестываль электратранспарту

У Беларусі ўпершыню пройдзе фестываль электратранспарту. Аматары электрасамакатаў, манаколаў, электраровараў і гіраскутараў збяруцца 26 кастрычніка на лыжаролернай трасе (пр-т Пераможцаў, 22) у Мінску на афіцыйнае закрыццё сезона электратранспарту.

“Гэтым летам у Беларусі электратранспарт стаў асабліва папулярны. Мы вырашылі сабраць усіх аматараў гэтага экалагічнага транспарту і зрабіць вялікае свята Minsk.ElectroDay, — расказвае арганізатар мерапрыемства Вольга Гаўрашка. — Кульмінацыяй фестывалю стануць паказальныя аматарскія спаборніцтвы”.

Удзельнічаць у спаборніцтвах змогуць толькі тыя, каму ўжо споўнілася 18 гадоў. Для тых, у каго няма асабістага электратранспарту, на фестывалі будзе магчымасць скарыстацца арэндным электрасамакатам.

Таксама арганізатары падрыхтавалі забаўляльную праграму: майстар-класы, фотозоны, выстава новых мадэляў, зоны актыўнасці для дзяцей і фудкорт. Пачатак фестывалю — у 13.00.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў ужо пачалася.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі