Вы тут

У Мінску пройдзе агульнагарадскі Крыжовы шлях

Мінскія католікі рыхтуюць Крыжовы шлях і супольную малітву за Беларусь / catholic.by

31 сакавіка, у Вялікую сераду, католікі Мінска правядуць набажэнства Крыжовага шляху з удзелам вернікаў усіх каталіцкіх парафій сталіцы. Як піша сайт catholic.by, яно пройдзе на цвінтары касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы. Пачатак набажэнства прызначаны на 18:00.

Пасля заканчэння Крыжовага шляху адбудзецца цэлебрацыя святой Імшы.

Таксама пройдзе супольная малітва за Беларусь. Пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ксёндз-канонік Юрый Санько ад імя парафіянаў запрашае далучыцца да яе ўсіх ахвотных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.