У Мінску праз суд зачыняюць чатыры прыватныя школы

Выпускны ў школе "Стэмбрыдж" у Мінску, 2021 год / facebook.com/stembridge.by
Выпускны ў школе "Стэмбрыдж" у Мінску, 2021 год / facebook.com/stembridge.by

13-14 кастрычніка эканамічны суд Мінска разгледзіць пазовы аб прыпыненні працы чатырох прыватных школ, піша zerkalo.com.

Гэта прыватныя школы "Стэмбрыдж", "Генезіс Скул", "Грын Хіл" і "Пачатковая школа РКШ". На першыя тры пазовы ў суд падало Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (аддзяленні Савецкага і Першамайскага раёнаў Мінска), а на "Пачатковую школу РКШ" — цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Фрунзенскага раёна сталіцы.

Справы будуць разглядаць суддзі Іван Майсейчык і Ігар Мурашкін.

Дарэчы, днямі такі ж суд прайшоў супраць прыватнай "Мужчынскай гімназіі". Згаданая "Пачатковая школа РКШ " фактычна з'яўляецца часткай гэтай гімназіі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі