Вы тут

У Мінску прапаў мабільны інтэрнэт. На дзве гадзіны раней, чым звычайна.

pixabay.com

25 кастрычніка каля 12:00 мінчане сталі заўважаць праблемы з доступам у сетку праз мабільны інтэрнэт. Не працуе сувязь LTE і 3G, інтэрнэт-старонкі адчыняюцца з спазненнем альбо не загружаюцца зусім.

Пра праблемы паведамляюць карыстальнікі МТС і А1. Кампанія МТС пракаментавала тое, што адбываецца, такім чынам:

— Сёння ў Мінску ў рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі, быў абмежаваны доступ да сеткі інтэрнэт, што прывяло да зніжэння якасці працы сэрвісаў у абанентаў. Шкадуем аб сітуацыі, якая склалася.

У гэтую нядзелю мабільны інтэрнэт знік у Мінску на дзве гадзіны раней, чым звычайна. Нагадаем, падобныя праблемы ўжо некалькі тыдняў запар узнікаюць падчас пратэстных акцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.