У Мінску праходзіць устаноўчы з'езд прарасійскай партыі "Саюз"

Гасцініца "Беларусь" /  TUT.by
Гасцініца "Беларусь" /  TUT.by

Сёння ў Мінску праходзіць устаноўчы сход прарасійскай партыі "Саюз", якая будзе прасоўваць ідэю развіцця і паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі. Яе старшыня — Сяргей Лушч, актывіст расійскага руху ў Беларусі.

Ужо вядома, што сярод удзельнікаў пасяджэння ў гасцініцы "Беларусь — дэпутат Дзярждумы РФ і прадстаўнікі так званых ДНР і ЛНР.

Акрамя таго, на мерапрыемстве прысутнічае беларускі дэпутат Тэнгіз Думбадзэ, праўладны палітолаг Аляксей Дзермант і "рот КДБ" Юры Васкрасенскі.

Пасля сходу "Саюз" адправіць дакументы ў Міністэрства юстыцыі і будзе чакаць рэгістрацыі. Інтрыга: ці стане прарасійская партыя першай, якую зарэгіструе за апошнія 20 гадоў?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі