У Мінску плануюць правесці апошнюю ў гэтым годзе “Крытычную масу”

У Мінску плануюць правесці апошнюю ў гэтым годзе “Крытычную масу”

У Мінску сёння плануюць зладзіць апошнюю ў гэтым годзе акцыю “Крытычная маса” — велазаезд з вялікай колькасцю ўдзельнікаў. Яе мэта — звярнуць увагу на праблемы супольнасці раварыстаў, прадэманстраваць сваё права быць раўназначнымі ўдзельнікамі дарожнага руху, быць пачутымі і заўважанымі ў патоку аўтамабіляў на праезных частках гарадоў.

Пасля масавага затрымання раварыстаў “Крытычнай масы” сёлета 29 красавіка цікаўнасць да мерапрыемства знізілася як у саміх пастаянных удзельнікаў, так і ў грамадскасці ў цэлым. Прычынай гэтага можна лічыць рэальную пагрозу зняволення за мірную акцыю. Тым не менш некаторыя з актывістаў працягваюць заклікаць да ўдзелу ў апошняй ў гэтым годзе “Крытычнай массе” і закрыць сезон як мага большай колькасцю чалавек.

У красавіку 2016 года адбыўся выключны выпадак, калі супрацоўнікі АМАПа і ДАІ прымянілі сілавыя дзеянні да ўдзельнікаў заезду. З таго самага моманту за кратамі знаходзіцца адзін з раварыстаў — Дзмітрый Паліенка. Хлопца вінавацяць у гвалце або пагрозе гвалту да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Максімальнае пакаранне за гэта — шэсць гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, Паліенка паведаміў праваабаронцам, што дадаткова яму выставілі абвінавачанні ў вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Гэты артыкул пагражае пазбаўленнем волі ад двух да чатырох гадоў. Суд над ім пачнецца 11 кастрычніка.

Апроч таго, за парушэнне правілаў дарожнага руху пяці ўдзельнікам акцыі былі прызначаныя штрафы. Трое з іх абскарджвалі такое рашэнне, прысуд па справе аднаго з раварыстаў пакінулі без зменаў, нагадвае greenbelarus.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі