У Мінску пайшла другая хваля затрыманняў

У Мінску пайшла другая хваля затрыманняў

На вуліцы Нямізе ў цэнтры Мінска людзі ў цывільным пачалі кропкава затрымліваць мінакоў, якія трымаюць нацыянальную сімволіку — стужкі, сцяжкі, шарыкі, перадае Радыё "Свабода"

Журналістка "Свабоды" Галіна Абакунчык трапіла ў лік затрыманых. Яе скруцілі два мужчыны без апазнавальных знакаў на вопратцы і заштурхнулі ў сіні мікрааўтобус. Жанчыне заявілі, што будуць правяраць праверыць яе асобу на прадмет "учыненага злачынства". Абакунчык спрабавала паказаць пашпарт, але міліцыянтаў дакумент не зацікавіў.

Праз нейкі час журналістку разам з іншымі перасадзілі ў легкавы аўтамабіль і павезлі ў Цэнтральнае РУУС Мінска. А мікрааўтобус вярнуўся на Нямігу "паляваць" на іншых мінакоў.

Нагадаем, што зранку міліцыянты затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек на плошчы Якуба Коласа. Там частка апазіцыі на чале з Мікалаем Статкевічам мелася пачаць шэсце, не дазволенае ўладамі. На цяперашні час з'явіліся звесткі, што амаль усіх людзей, затрыманых зранку, ужо выпусцілі. Статкевіч затрыманы і знаходзіцца за кратамі на Акрэсціна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі