У Мінску патаннела гародніна

У сталічных крамах знізіліся кошты на гародніну і караняплоды. Як паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме начальнік упраўлення цанавой палітыкі Іосіф Рачыцкі, бульба на мінулым тыдні патаннела на 19-26%. Мінімальны кошт на другі хлеб склаў 890 рублёў, максімальны — 1.210 за кілаграм. Цыбуля патаннела на 4-8%, морква — на 6, капуста — на 14-19, а бурак — на 12-23%. Цытрусавыя і хлеб, наадварот, падаражэлі, але нязначна.

“Мінск-навіны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі