У Мінску падчас экстранага тармажэння тралейбуса загінуў 84-гадовы пасажыр

На месцы трагічнага здарэння / t.me/skgovby
На месцы трагічнага здарэння / t.me/skgovby

У Мінску падчас экстранага тармажэння тралейбуса загінуў 84-гадовы пасажыр. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося раніцай 8 лістапада на вуліцы Кунцаўшчына (недалёка ад станцыі метро "Каменная Горка"). Кіроўца аўтамабіля Volkswagen пры павароце з вуліцы не прапусціў грамадскі транспарт. Кіроўца тралейбуса, калі пабачыла перашкоду, выкарыстала экстраннае тармажэнне. Адзін з пасажыраў у гэты момант упаў у салоне. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.

На месцы працавала следча-аператыўная група, эксперты і даішнікі. Пакуль яны праводзяць праверку. Верагодна, пазней СК паведаміць пра распачатую крымінальную справу.

У Мінску падчас экстранага тармажэння тралейбуса загінуў 84-гадовы пасажыр
t.me/gaiminsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі