У Мінску пацвердзілі, што Лукашэнка наведае Расію з працоўным візітам

У Мінску пацвердзілі, што Лукашэнка наведае Расію з працоўным візітам

У Мінску пацвердзілі, што Аляксандр Лукашэнка наведае Расію з працоўным візітам. Раней пра яго запланаваны візіт паведаміла прэс-служба Крамля. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка, візіт Лукашэнкі адбудзецца 29-30 чэрвеня. Ён возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама ў 4-м Форуме рэгіёнаў дзвюх краін.

Адзначаецца, што на Вышэйшым дзяржаўным савеце Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць найважнейшыя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння. Гэтая ж тэма будзе ўзнятая і на асабістай сустрэчы лідараў, якая адбудзецца перад пасяджэннем. Гаворка пойдзе таксама пра супрацоўніцтва ў інтэграцыйных фарматах, адбудзецца абмен меркаваннямі “па тэматыцы міжнароднага парадку дня”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі