30 чэрвеня Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным у Крамлі

30 чэрвеня Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным у Крамлі

30 чэрвеня ў Маскве адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. У ім прымуць удзел кіраўнікі Беларусі і Расіі, паведамляе прэс-служба Крамля.

Мяркуецца, што на пасяджэнні будуць падведзеныя вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін у 2016 годзе. Таксама ў парадку дня значацца абмеркаванне перспектыў узаемадзеяння ў машынабудаўнічым і аграпрамысловым комплексах і пытанні, звязаныя з забеспячэннем бягучай дзейнасці органаў Саюзнай дзяржавы.

АКрамя таго, Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правядуць асобную сустрэчу, на якой абмяркуюць двухбаковыя адносіны і актуальныя міжнародныя праблемы.

Перад пасяджэннем кіраўнікі абедзвюх дзяржаваў прымуць удзел у працы чацвёртага форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі