У Мінску пачынаюць будаваць новую інфекцыйную бальніцу
![Частка карпусоў мінскай інфекцыйнай бальніцы пабудавана ў 1913 годзе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/bolnica_2_04_1.jpg.webp?itok=05Ip8ftl)
Частка карпусоў мінскай інфекцыйнай бальніцы пабудавана ў 1913 годзе / yandex.by
У красавіку ў Мінску пачнецца будаўніцтва новай інфекцыйнай бальніцы, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на старшыню Мінгарсавета Арцёма Цурана.
Новы бальнічны комплекс размесцяць на Даўгінаўскім тракце. Па словах Цуркана, плануецца пабудаваць галоўны і чатыры палатныя карпусы, а таксама невялікі будынак для лячэння асабліва небяспечных інфекцый. Ён таксама распавёў, што ў красавіку ў Мінску пачнуць будаваць гарадскі наркалагічны цэнтр. Ён будзе знаходзіцца на вуліцы Карвата.
Нагадаем, частка будынкаў цяперашняй інфекцыйнай бальніцы Мінска, якая знаходзіцца на вуліцы Крапоткіна, была пабудавана яшчэ ў 1913 годзе. Размовы аб будаўніцтве новай бальніцы ідуць ужо даўно. Пасля эпідэміі каранавіруса яны актывізаваліся. Мэр Мінска Уладзімір Кухараў нават казаў, што інфекцыёнку пабудуюць да канца 2023 года.
![В Минске начинают строить новую инфекционную больницу](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/bolnica_2_04.jpg.webp?itok=9hmSOpTY)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.