У Мінску пачынаецца суд над былой дацэнткай МДЛУ Наталляй Дулінай

Наталля Дуліна / spring96.org
Наталля Дуліна / spring96.org

Мінскі абласны суд у аўторак пачынае разглядаць "справу" былой дацэнткі кафедры італьянскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталлі Дулінай.

Яе чарговы раз затрымалі ў пачатку кастрычніка 2022 года. Раней яе ўжо некалькі разоў судзілі па адміністрацыйных артыкулах — па палітычна матываваных абвінавачаннях, падкрэсліваюць праваабаронцы. На гэты раз высунулі абвінавачванні па крымінальных артыкулах. Спачатку завялі справу аб удзеле ў пратэстах (арт. 342 КК РБ). Затым абвінавацілі яшчэ і ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 КК). У чаканні гэтага суда былая выкладчыца пісала з СІЗА, што ні аб чым не шкадуе і што яе сумленне чыстае.

"Я перакананая ў тым, што людзям, якія апынуліся ў маёй сітуацыі, значна лягчэй, чым іх блізкім і сябрам. Таму адчуваю сябе трохі вінаватай з-за таго, што за мяне перажываюць людзі, якія любяць мяне, людзі з вялікім добрым сэрцам", — казала Наталля Дуліна.  

Пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе Наталля Дуліна падтрымала забастоўку і пратэсты студэнтаў. Тады яе арыштавалі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і звольнілі з універсітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі