У Мінску пачаўся суд над былым прэс-сакратаром "А1" Мікалаем Брэдзелевым

У Мінскім гарадскім судзе 29 жніўня пачаўся суд над 35-гадовым Мікалаем Брэдзелевым — былым кіраўніком ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1.

Як перадаюць праваабаронцы "Вясны", яго вінавацяць у злоўжыванні ўладай (ч. 2 арт. 424 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК). 

Брэдзелева затрымалі 10 снежня 2021 года, за кратамі ён знаходзіцца ўжо дзявяты месяц. Паведамлялася, што сілавікі яго збівалі. 

На праўладных каналах з’яўлялася "пакаяльнае відэа" з Брэдзелевым, у якім паведамлялася, быццам ён "зліваў" інфармацыю Антону Матольку

Пасля затрымання Брэдзелева Аляксандр Лукашэнка загадаў праверыць кампанію А1 і прыняць "самыя жорсткія меры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.