У Мінску пачаўся суд над акцёрам Купалаўскага тэатра (фота)

У Мінску пачаўся суд над акцёрам Купалаўскага тэатра (фота)

У Мінску пачаўся суд над акцёрам Купалаўскага тэатра. 34-гадовага Арцёма Бародзіча абвінавачваюць у "незаконным абароце наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў". Працэс праходзіць у судзе Кастрычніцкага раёна сталіцы. На ім прысутнічае шмат журналістаў, група акцёраў Купалаўскага тэатра. Акцёр прызнаўся, што марыхуану спажываў 1-2 разы на месяц "з-за стрэсаў на працы". Адбывалася гэта ў апошнія шэсць гадоў. Ён прызнаў факт захоўвання марыхуаны (апошні раз яе купіў у верасні 2015-га за 750 долараў, захоўваў у лядоўні), але адмаўляе, што яе прадаваў.

Бародзічу пагражае ад 5 да 8 гадоў пазбаўлення волі, з канфіскацыяй ці без канфіскацыі маёмасці. Высветлілася, што шэсць гадоў таму віцебскі суд прысудзіў яго на умоўны тэрмін за незаконны абарот наркотыкаў.

Апошні раз на сцэне Купалаўскага тэатра акцёр з'яўляўся 24 студзеня ў спектаклі "Чорная панна Нясвіжа". Неўзабаве пасля гэтага Бародзіча затрымалі. У Купалаўскім ён працаваў ад 2009 года. Больш пра яго гл. тут.

У Мінску пачаўся суд над акцёрам Купалаўскага тэатра (фота)
Фота: БЕЛТА
У Мінску пачаўся суд над акцёрам Купалаўскага тэатра (фота)
Фота: sputnik.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі