У Мінску пачалося шэсце на Дзяды 2019

У Мінску пачалося шэсце на Дзяды 2019

У Мінску пачалося шэсце на Дзяды 2019. Адзначыць Дзень памяці памерлых традыцыйным шэсцем ва ўрочышча Курапаты, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх расстрэлаў 1930-х, сабралася калі 230 чалавек. Звычайна, яшчэ некалькі сотняў удзельнікаў залучаюцца да калоны падчас шэсця.

Акцыя афіцыйна дазволеная ўладамі. Шэсце стартавала ад станцыі метро "Парк Чалюскінцаў" (з боку гадзіннікавага завода). Калона дабярэцца да Курапатаў цягам двух-трох гадзінаў.

Шэсці на Дзень памяці памерлых адбываюцца ў Мінску штогод з 1988 года. Вось як Дзяды адзначаліся 30 гадоў таму, у 1989-м, калі тады яшчэ савецкія ўлады на хвалі Перабудовы ўпершыню дазволілі гэтую акцыю. А вось як шэсце праходзіла летась — у ім удзельнічала некалькі соцень чалавек.

А напярэдадні ў Мінску прайшлі "Канапляныя дзяды" — акцыя, прысвечаная людзям, памерлым ад лёгкіх наркотыкаў. Яе ўдзельнікі неслі пустыя рамкі для партрэтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі