У Мінску пабудуюць Дом моладзі

У Мінску будзе пабудаваны Дом моладзі. Аб гэтым распавяла намеснік дырэктара па ідэалагічнай і інфармацыйнай працы камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Моладзевая сацыяльная служба" Ірына Скарына. Работа Дома моладзі будзе накіраваная на павышэнне канкурэнтаздольнасці моладзі сталіцы на рынку працы.

Мяркуецца, што тут адкрыецца цэнтр дапамогі ў працаўладкаванні і цэнтр падтрымкі моладзевага прадпрымальніцтва.

А прайсці навучанне па самапрэзентацыі або атрымаць прафесійныя кансультацыі спецыялістаў маладзёны змогуць у сацыяльна-дзелавым цэнтры.

Акрамя таго, плануецца, што ў будынку Дома размесціцца моладзевая гасцініца, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі