Вы тут

У Мінску не хапае больш за 800 медсёстраў і больш за 700 дактароў

Медсястра і лекар застаюцца самымі запатрабаванымі спецыялістамі на рынку працы ў Мінску / Еўрарадыё​

Медсястра і лекар — самыя запатрабаваныя спецыялісты на рынку працы ў Мінску. На 1 верасня было адкрыта 812 вакансій для медыцынскіх сёстраў і 716 вакансій для лекараў-спецыялістаў. У параўнанні з мінулым годам сітуацыя дакладна не палепшылася — тады было адкрыта 883 і 697 вакансій адпаведна.

Усяго на 1 верасня 2021 у сталічнай службе занятасці насельніцтва было адкрыта больш за 22,7 тысяч вакансій, паведамляе "Мінск-Навіны" са спасылкай на дадзеныя камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Сярод спецыялістаў часта шукаюць інжынераў — адкрыты 665 вакансій, выхавальнікаў (222) і настаўнікаў (159). У банку вакансій шмат і рабочых спецыяльнасцяў: шукаюць кухараў (647 вакансій), прадаўцоў (536), кантралёраў-касіраў (459), тынкоўшчыкаў (439), маляроў (431), муляроў (375) і кіроўцаў (369).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.