У Мінску наладзілі спаборніцтвы сярод майстроў "ямачнага рамонту"
![Паказальны "ямачны рамонт"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/r002.jpg.webp?itok=pdTd0Enf)
Паказальны "ямачны рамонт" / minsknews.by
У Мінску наладзілі спаборніцтвы сярод майстроў "ямачнага рамонту". Для атрымання выдатных вынікаў патрэбна была не толькі якасць работ, але і хуткасць — прысутнічаў суддзя з секундамерам.
Як піша minsknews.by, 30 траўня ў "Гаррамаўтадары" прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства "Мінскі майстар-2024" сярод работнікаў дарожных службаў сталіцы. Сярод яго ўдзельнікаў былі і асфальтабетоншчыкі. Сярод іх перамог Павел Мысін з "Рэмаўтадара Першамайскага раёна".
За спаборніцтвамі назіраў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун. Ён прапанаваў "перанесці [конкурс] на гарадскія пляцоўкі, каб бачылі гараджане".
![У Мінску наладзілі спаборніцтвы сярод майстроў "ямачнага рамонту"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/30-05-2024-zhkh-minskij-master-gorremavtodor-zorkij31-kopiya.jpg.webp?itok=QVnWISND)
![У Мінску наладзілі спаборніцтвы сярод майстроў "ямачнага рамонту"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/R001.jpg.webp?itok=i_kBZe7j)
![У Мінску наладзілі спаборніцтвы сярод майстроў "ямачнага рамонту"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/R004_1.jpg.webp?itok=U7Rem4PJ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.