У Мінску на Нямізе штодня стаіць вялізная чарга
![Чарга ў Свята-Духаў кафедральны сабор](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/czarha1.jpg.webp?itok=WE26Ut05)
Чарга ў Свята-Духаў кафедральны сабор / t.me/BelExarchate/
У Мінску на Нямізе штодня стаіць вялізная чарга. Вернікі прыходзяць у Свята-Духаў кафедральны сабор, каб пабачыць пояс Прасвятой Багародзіцы, які называюць "адной з галоўных праваслаўных рэліквій". У Мінск яго прывезлі з Санкт-Пецярбурга, дзе ў Казанскім кафедральным саборы захоўваецца ўласна толькі частка пояса (яе ў 2011-м прывезлі з Грэцыі).
Пояс Прасвятой Багародзіцы будзе знаходзіцца ў мінскім саборы да 15 лютага, а далей яго месяц будуць вазіць па ўсёй Беларусі. З-за вялікай колькасці вернікаў доступ у храм павялічылі на дзве гадзіны — ад 6-й раніцы да 22-й гадзіны, паведамляе church.by.
![У Мінску на Нямізе штодня стаіць вялізная чарга](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/4321.jpg.webp?itok=BipUPsOL)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.