У Мінску на час Еўрапейскіх гульняў зачыняюць два аўтобусныя прыпынкі

У Мінску на час Еўрапейскіх гульняў зачыняюць два аўтобусныя прыпынкі

У Мінску на час ІІ Еўрапейскіх гульняў зачыняюць два аўтобусныя прыпынкі. Паводле інфармацыі прадпрыемства “Мінсктранс”, з 5:00 18 чэрвеня па 4:00 1 ліпеня адмяняецца спыненне грамадскага транспарту ля Палацу спорта на праспекце Пераможцаў. З гэтай прычыны пасажырам давядзецца сядаць у аўтобусы або на Плошчы Свабоды, або ля гасцініцы “Юбілейнай”.

Ля метро “Кастрычніцкая” ў кірунку вуліцы Леніна (прыпынак знаходзіцца ля ДК Прафсаюзаў) аўтобусы не будуць спыняцца з 5:00 20 чэрвеня па 1:00 26 чэрвеня. Бліжэйшыя прыпынкі — ля цырка і ля ГУМа.

На Кастрычніцкай і ля Палацу спорту будуць знаходзіцца фан-зоны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі