У Мінску можа з'явіцца вуліца імя братоў Луцкевічаў

Мінгарвыканкам разгледзіць магчымасць надання адной з новых вуліц Мінску імя братоў Луцкевічаў — славутых дзеячаў беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. Пра гэта паведамляецца ў зваротным лісце ўпраўлення культуры гарвыканкама на адрас грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы". Старшыня ТБМ Алег Трусаў прапаноўваў гарадскім уладам перайменаваць Інтэрнацыянальную ў вуліцу імя Луцкевічаў або надаць гэтае імя адной з новых вуліц сталіцы.

Пераназываць Інтэрнацыянальную гарадскія ўлады адмовіліся, спаслаўшыся на нязручнасці для жыхароў, арганізацый і ўстановаў, размешчаных на гэтай вуліцы.

Але адна з новых вуліц сталіцы можа атрымаць імя братоў Луцкевічаў. Гэтае палажэнне ўключана ў план працы камісіі па найменні і перанайменні праспектаў, вуліц, пляцаў і іншых частак Мінску.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі