Вы тут

У Мінску можа з'явіцца плошча імя мітрапаліта Філарэта

Мітрапаліт Філарэт / church.by

12 студзеня адзначалі гадавіну з дня смерці мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. 

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, цяперашні Патрыяршы экзарх усяе Беларусі расказаў, як будуць ушаноўваць памяць мітрапаліта Філарэта.

"Бліжэйшым часам мы спадзяемся, што плошча, прылеглая да Мінскага кафедральнага сабора таксама атрымае назву ў гонар памяці Уладыкі Філарэта. Акрамя таго, зараз рыхтуецца да ўсталявання помнік Уладыку — гэта таксама блізу кафедральнага сабора, там, дзе ён пачынаў як кіруючы архірэй сваё служэнне", — перадае яго словы тэлеканал СТБ.

Мітрапаліт Веніямін нагадаў, што ў Гродне ўжо ёсць вуліца, названая ў гонар мітрапаліта Філарэта. 

Плануецца павесіць шыльды на цэрквах, якія наведаў або заснаваў мітрапаліт Філарэт. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.