У Мінску плануюць паставіць помнік мітрапаліту Філарэту

У Мінску плануюць паставіць помнік мітрапаліту Філарэту

У Мінску прапануюць паставіць помнік мітрапаліту Філарэту. Пра гэта гаварылася на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 20 траўня. Узвесці помнік мяркуецца каля кафедральнага Свята-Духава сабора.

"Па даручэнні кіраўніка дзяржавы сёння ўнесены прапановы па ўстаноўцы помніка мітрапаліту Філарэту. Мы ўнеслі канкрэтныя прапановы. Яны ўхваленыя кіраўніком дзяржавы. Зараз прыступаем да распрацоўкі праекта, каб у самыя кароткія тэрміны ў нас каля кафедральнага сабора быў усталяваны помнік мітрапаліту Філарэту", — перадае БЕЛТА словы старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава.

Філарэт (Кірыл Вахрамееў) нарадзіўся ў Маскве ў 1935 годзе, стаў мітрапалітам Мінскім і Беларускім у 1978 годзе, у 1989-м — Патрыяршым Экзархам Усяе Беларусі. Пры ім аднавіла дзейнасць Мінская духоўная семінарыя, былі заснаваныя Мінская духоўная акадэмія, духоўнае вучылішча, школа катэхізатараў, быў арганізаваў пераклад кніг Бібліі на сучасную беларускую мову.

У 2006 годзе мітрапаліт Філарэт атрымаў званне "Герой Беларусі".

12 студзеня 2021 года ён памёр пасля захворвання на каранавірусную інфекцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі