У Мінску каля крамы ўпала страла мантажнага крана
![У Мінску каля крамы ўпала страла мантажнага крана](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/p1040340.jpg.webp?itok=4DbVO5lP)
У Мінску ўпала страла мантажнага крана на гусенічным хаду. Здарэнне адбылося 6 жніўня на вуліцы Якуба Коласа. Кран працаваў на рэканструкцыі аднаго з будынкаў. Раптоўна страла без груза апусцілася ў зону прыёмкі тавара крамы, абаперлася на грузавік і дэфармавала металічную агароджу (відавочцы кажуць, што страла крана падала марудна і людзі змаглі адысці ў бок). Як інфармуе прэс-служба МНС, ніхто з людзей не пацярпеў.
Прычыны здарэння стануць вядомыя пазней. Расследаванне будзе праводзіцца сумесна з прадстаўніком Дзяржпрамнагляду.
mchs.gov.by