Вы тут

У Мінску людзі выйшлі да "Белнафтахіма" — супраць падаражэння паліва

Пратэст у Мінску / belsat.eu

У Мінску ў аўторак каля офіса "Белнафтахіма" пратэставалі супраць павышэння цэн на паліва. Як паведамляе belsat.eu, людзей паклікаў блогер MozgON. Прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. Іх цікавіла палітыка "Белнафтахіма" па фармаванні коштаў. Да людзей выйшаў намеснік старшыні канцэрна Уладзімір Сізоў, а таксама іншыя яго працаўнікі.

Аўтамабільнае паліва рэгулярна даражэе ў Беларусі. Апошні раз — 23 лютага. Гэта было восьмае падаражанне ў 2020 годзе. У нашай краіне даўно не было вулічных пратэстаў супраць падаражэння паліва.

Сізоў нагадаў, што кошт аўтамабільнага паліва залежыць ад кошту сыравіны, дамоўленасцяў з пастаўшчыкамі, падатковай нагрузкі і курсаў валют. Па словах намесніка старшыні "Белнафтахіма", наша краіна вымушана "купляць нафту за валюту", таму яе ваганні "адбіваюцца на кошце нафтапрадуктаў". Таксама ён адзначыў, што ў той час, калі цана на нафту расце на 10-15%, карэкціроўка кошту на паліва адбываецца на 1 капейку.

Акцыя працягвалася каля 40 хвілін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.