У Мінску каля 1-й клінічнай бальніцы затрымалі каля 20 дактароў

Затрыманне медыкаў / svaboda.org
Затрыманне медыкаў / svaboda.org

7 лістапада ў Мінску каля 1-й клінічнай бальніцы сілавікі затрымалі каля 20 медыкаў. Там павінен быў прайсці мітынг. 

Акцыя пратэсту дактароў была запланавала на 12 гадзін. Да гэтага часу на паркоўку ля 1-ай бальніцы пад'ехалі мікрааўтобусы з сілавікамі і аўтазакі. Відавочцы кажуць, што ўсяго было затрымана каля 20 медыкаў. 

На гэтым тыдні ў Беларусі затрымалі нямала медыкаў. Іх судзілі, і некаторыя з іх атрымалі штрафы (да 675 рублёў).Удзельнікаў маршу салідарнасці з адлічанымі студэнтамі пакаралі суткамі адміністрацыйнага арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі