Вы тут

У Мінску гарэў інтэрнат ліцэя ў Дражні, эвакуявалі 250 чалавек

МНС

У Мінску падчас узгарання ў інтэрнаце ліцэя ў Дражні эвакуявалі 250 чалавек. Паводле інфармацыі прэс-службы МНС, інцыдэнт здарыўся каля 15:31 ў інтэрнаце па вуліцы Ваўпшасава, 15 корп. 2. Там жывуць навучэнцы ліцэя дрэваапрацоўчай вытворчасці.

Узгаранне пачалося ў чатырохпакаёвым блоку на пятым паверсе. Там загарэлася пасцель і шпалеры па сцяне. Пажар аператыўна ліквідавалі, ніхто не пацярпеў.

Прычынай здарэння магло стаць кароткае замыканне электраправодкі.