У Мінску гарэў Дом радыё

19 чэрвеня прыкладна а 16-й у Мінску загарэўся Дом радыё. Па словах відавочцаў, агонь ахапіў дах будынка. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў рэжысёрскім пакоі Дома радыё: Рэжысёр: “Дах гарэў. Яго тэрмінова залілі, зараз па лесвіцах цячэ вада”.

Прыкладна а 17-й пажарныя ўжо справіліся з агнём. Эвакуацыі з будынку не праводзілася. Імкнучыся высветліць, што ж здарылася ў калегаў, журналісты Еўрапейскага радыё датэлефанаваліся да сакратаркі ў прыёмную Дома радыё:

Сакратарка: “Зараз нікога не знойдзеце. Усе ходзяць па калідорах, самі цікавяцца, што там адбылося”.

Верагодна, пажар быў звязаны з рамонтнымі работамі, якія як раз зараз адбываюцца на даху Дома радыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі