У Мінску да сярэдзіны снежня паставяць больш за 1,5 тысячы навагодніх ёлак

Святочнае навагодняе афармленне Мінска неабходна завяршыць да 10-15 снежня. Такую задачу паставіў старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, паведамляе агенцтва “Мінск- Навіны”.
Да Новага года тэматычна будуць аформленыя фасады будынкаў, вітрыны, інтэр'еры аб'ектаў культуры, адукацыі, гандлю, абслугоўвання, аховы здароўя, будынкаў ЖРЭА і Жэсаў. Кожнае прадпрыемства, арганізацыя і ўстанова павінны зрабіць свой унёсак у святочнае афармленне горада, падкрэсліў мэр.

Старшыня Мінгарвыканкама аддаў распараджэнне адміністрацыям раёнаў на працягу гэтага тыдня распрацаваць планы па святочным навагоднім афармленні сваіх тэрыторый.

Па традыцыі самыя высокія ёлкі паставяць на Кастрычніцкай плошчы, каля БДУ, Нацыянальнай бібліятэкі і Палацу спорту. Усяго ў сталіцы плануецца паставіць больш за 1,5 тысячы ёлак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі