У Мінску будуюць чатыры новыя паліклінікі

Дзве паліклінікі (дарослую і дзіцячую) будуюць у мікрараёне "Мінск Свет" / realt.by
Дзве паліклінікі (дарослую і дзіцячую) будуюць у мікрараёне "Мінск Свет" / realt.by

Будаваць чатыры паліклінікі пачалі сёлета ў Мінску, піша агенцтва "Мінск Навіны" са спасылкай на заказчыка будаўніцтва. Дзве з іх будуць для дарослых, дзве — для дзяцей.

Паліклінікі для дарослых з'явяцца ў пасёлку Усходні і ў мікрараёне "Мінск Свет". У "Мінск Свеце" будуюць і дзіцячую паліклініку. Яшчэ адна дзіцячая паліклініка ўзводзіцца ў мікрараёне Лошыца-9. Ва УКБ Мінгарвыканкама, якое выступае заказчыкам будаўніцтва, кажуць, што нормамі на ўзвядзенне такіх аб'ектаў адводзіцца да 36 месяцаў. Такім чынам, прыняць першых пацыентаў новыя паліклінікі змогуць не раней чым праз тры гады.

За гэтыя тры гады гарадскім уладам трэба будзе яшчэ вырашыць пытанне з кадрамі. На пачатак лета ў Мінску заставаліся вакантнымі больш за чатыры тысячы пасад медработнікаў. Больш за ўсё не хапала медсясцёр — незанятымі былі 2080 вакансій — і дактароў-спецыялістаў (1733). Дэфіцыт кадраў у медыцыне прызнаў ужо і Аляксандр Лукашэнка. У апошнія гады медыкі актыўна пакідаюць Беларусь у сувязі з рэпрэсіямі, якія не спыняюцца пасля пратэстаў 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі