У Мінску агучаны прысуд па другой карупцыйнай справе Сяргея Барысевіча

У Мінску агучаны прысуд па другой карупцыйнай справе Сяргея Барысевіча

4 верасня ў Мінскім абласным судзе агучылі прысуд па другой карупцыйнай справе Сяргея Барысевіча. Былы кіраўнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама атрымаў 13 гадоў і 6 месяцаў зняволення. На гэты раз вынесена пакаранне па справе аб карупцыі і крадзяжах на камбінаце школьнага харчавання Ленінскага раёна сталіцы. Па ёй Барысевіч быў прызнаны вінаваты ў хабарніцтве і асуджаны на тры з паловай гады. Большы тэрмін атрымаўся з улікам папярэдняга прысуду. Былі асуджаны і трое працаўнікоў згаданага камбіната, якія атрымалі ад 4 да 10 гадоў зняволення. Больш падрабязна можна паглядзець тут.

Барысевіч быў затрыманы вясной 2017-га года супрацоўнікамі КДБ. У сакавіку сёлета яго асудзілі за карупцыю на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (атрымліваў хабары ад дырэктараў камбінатаў школьнага харчавання). У ліпені калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда знізіла тэрмін на год. Цяпер жа да яго дадаліся паўгода.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі