У Мінску прайшло шэсце і мітынг з нагоды Дня Волі (фота)

20:35 З'явіліся звесткі пра затрыманні. Затрыманы Максім Вінярскі, Сяргей Маской, Алена Лазарчык, Влад Бародка у двары  па Багдановіча. Павязуць у Савецкі РУУС, піша @viasna96. Затрыманы яшчэ адзін актывіст "ЕўраБеларусі" - Леанід Кулакоў.

20:20 Мітынг скончыўся. Палова людзей так і не трапіла за агароджу.

19:45 Калона прыйшла на Бангалор. Людзей праз "рамкі" прапускаюць на агароджаную тэрыторыю.

18:40 Калона рушыла па вуліцы Сурганава

18:30 Людзі выстройваюцца ў калону, збіраюцца ісці на Бангалор. У знак салідарнасці з Украінай раздаюць жоўта-блакітныя стужкі.

18:10 На Акадэміі навук сабралося каля 2 тысяч чалавек. Пляцоўка перад кінатэатрам запоўнена.

18:00 Пляцоўка на Бангалор агароджаная, але міліцыі пакуль няма. Рамак з металашукальнікамі таксама няма.

17:55 Людзі збіраюцца на Акадэміі навук. Пакуль каля 300 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі