У Мінску адзначаць дзень народзінаў Караткевіча
![У Мінску адзначаць дзень народзінаў Караткевіча](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/karatk-1811.jpg.webp?itok=37ZMGePf)
25 лістапада ў Мінску пройдзе вечарына "Амаль хрысціянскі тост за Караткевіча". Яна прымеркаваная да дня нараджэння славутага паэта і пісьменніка. Сёлета 26 лістапада споўніцца 89 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
У гонар дня народзінаў пісьменніка выступяць яго землякі-аршанцы Зміцер Дзядзенка і Андрэй Мельнікаў.
Вечарына пачнецца ў 19:00 у кавярні Mon Nom (вул. Клумава, 11). Уваход бясплатны.
![У Мінску адзначаць дзень народзінаў Караткевіча](/sites/default/files/paragraphs/image/karatk-1811.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.