Вы тут

У Мінску адмянілі канцэрт Энрыке Іглесіяса

Энрыке Іглесіяс / Reuters

У Мінску адмянілі канцэрт іспанскага спевака Энрыке Іглесіяса, прызначаны на 3 снежня, піша TUT.by.

Квіткі на канцэрт Энрыке Іглесіяса каштавалі ад 93 да 354 рублёў.

Арганізацыяй шоу займалася балгарская фірма ART BG. Беларускі куратар канцэрта патлумачыў журналістам, што фірма-арганізатар збанкрутавала. 

"У гэтыя выходныя мне прыйшоў ліст, у якім было сказана, што арганізатар канцэрту, балгарская фірма ART BG, збанкрутаваў і канцэрты ў Рызе і Мінску адмяняюцца. Адмену канцэрту мне пацвердзілі і ў "Мінск-Арэне", — распавёў ён.

Першы (і пакуль адзіны) раз Энрыке Іглесіяс выступаў у Мінску ў 2009 годзе ў Палацы спорту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.