У Мінску 13 школ цалкам адмовіліся ад папяровых дзённікаў

У Мінску 13 школ цалкам адмовіліся ад папяровых дзённікаў

У Мінску 13 школ цалкам адмовіліся ад папяровых дзённікаў. Іх замянілі электронныя дзённікі. У яшчэ 124 установах адукацыі сталіцы выкарыстоўваюцца абодва варыянты. Пра гэта ў праграме "Вялікі горад" на тэлеканале СТБ паведаміла начальнік аддзела Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ільюшчэня. Паводле яе слоў, увядзенне электронных дзённікаў, як і электронных журналаў, выклікае "вялізную колькасць станоўчых водгукаў". І не толькі з боку бацькоў, але і саміх вучняў.

Развітацца цалкам з тым жа папяровым журналам не так проста, кажа Ільюшчэня. Ён з'яўляецца асноўным дакументам установы адукацыі і мае свой тэрмін захоўвання. Але ў бліжэйшы час чыноўнікі абяцаюць вырашыць гэтую праблему.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі