У мінскія паліклінікі звярнуліся першыя пацярпелыя ад укусаў кляшчоў

У мінскія паліклінікі звярнуліся першыя пацярпелыя ад укусаў кляшчоў

У сакавіку ў мінскія паліклінікі звярнуліся некалькі чалавек з прычыны ўкусаў кляшчоў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на санітарна-эпідэміялагічную службу сталіцы. Кантакт з кляшчамі адбыўся па-за межамі горада.

Паведамляецца, што ранняя вясна, характэрная для апошніх гадоў, выклікае раннюю актывізацыю кляшчоў. Часцей за ўсё мінчукі становяцца ахвярамі ўкусаў кляшчоў падчас паездак у лес, на садова-гародныя ўчасткі для адпачынку, а таксама ўлетку падчас збору ягад і грыбоў.

Медыкі нагадваюць, што кляшчы з'яўляюцца пераносчыкамі клешчавых інфекцый (хвароба Лайма, клешчавы энцэфаліт, гранулацытарны анаплазмоз, монацытарны эрліхіёз, бабезіёз, рыкетсіёзы ды інш.). Калі вы заўважылі, што да вас прысмактаўся клешч, яго варта як мага хутчэй выдаліць. Чым даўжэй ён прысмоктваецца да чалавекау, тым больш верагоднасць заражэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі