У Мінскім раёне зарэгістравалі выпадкі захворвання на адзёр
![Хуткая дапамога, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/chutkaja-0311.jpg.webp?itok=LSEsyqvt)
Хуткая дапамога, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё
Два выпадкі захворвання на адзёр зарэгістраваныя ў Мінскім раёне, піша газета "Прысталічча".
Захворванне выявілі ў жыхара вёскі і ў дзіцяці з Бараўлянаў. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.
Як распавядала Еўрарадыё, у Беларусі выпадкі адру выяўленыя ва ўсіх абласцях акрамя Брэсцкай. Агулам у краіне зарэгістравана 59 выпадкаў. Траціна з іх звязаная з выездам за межы краіны. Таксама захворваюць дзеці, чые бацькі адмовіліся іх вакцынаваць.
У Расіі, як паведамлялася, рост захворвання адбыўся амаль у 300 разоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.