У мінскім метро не было жэтонаў, пасажыру выдалі… таварны чэк (фота)

У мінскім метро не было жэтонаў, пасажыру выдалі… таварны чэк (фота)

У мінскім метро ў тэрмінале для самаабслугоўвання не было жэтонаў, пасажыру выдалі… таварны чэк. Інцыдэнт адбыўся на станцыі “Плошча Леніна” з боку чыгуначнага вакзалу. “Кінуў я манеткі ў апарат, а там жэтонаў няма, піша ў Facebook Ігар Кулікоў. — У касе мне жэтон проста так не далі, а ўсучылі заміж яго вось такую паперчыну”.

На адзін жэтон быў выпісаны цэлы дакумент з датай, коштам, подпісам касіра, штампам станцыі.

Тэрмінал самаабслугоўвання па продажу жэтонаў на станцыі “Плошча Леніна” ўстанавілі ў якасці эксперыменту ў чэрвені. Меркавалася, што з яго дапамогай удасца зменшыць чэргі. Але ніхто не чакаў, што давядзецца сутыкнуцца з такой праблемай, як адсутнасць у тэрмінале жэтонаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі