Вы тут

У мінскім "Дынама" з'явіўся 20-гадовы амерыканец, дзядуля якога з Гомеля

Іван Лодня / hcdinamo.by

У хакейным мінскім "Дынама" з'явіўся 20-гадовы амерыканец Іван Лодня. Дасягнута дамоўленасць аб падпісанні кантракту, паведамляе клубная прэс-служба. Мінулы сезон Лодня правёў у складзе "Ніягара Айс Догс" у OHL, у 41 матчы набраў 62(27+35) ачкі.

Дзядуля Івана Лодні з Гомеля. Бацька, Канстанцін Лодня, быў савецкім хакеістам, выступаў за каманды з Украіны, у Злучаных Штатах — з 1996-га, працуе трэнерам, дапамог у развіцці хакейнага таленту сына. Іван нарадзіўся ў ЗША, мае амерыканскае грамадзянства. Хакеіста разглядаюць як патэнцыйнага кандыдата ў зборную Беларусі.

Яшчэ летась "Дынама" хацела падпісаць кантракт з перспектыўным хакеістам, але не атрымалася — з яго клубам не ўдалося дамовіцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.